top of page
Дакладна
У Санкт-Пецярбургу ў 1908 годзе ў выдавецтве "Загляне сонца і ў наша аконца" выйшаў першы зборнік твораў паэта "Жалейка" тыражом 4300 экз., дзе быў змешчаны верш "А хто там ідзе?", які адразу набыў статус нацыянальнага гімна.
Зборнік з энтузіязмам быў успрыняты
беларускай грамадскасцю
А хто там iдзе?
А хто там iдзе, а хто там iдзе
У агромнiстай такой грамадзе?
- Беларусы.
А што яны нясуць на худых плячах,
На руках у крывi, на нагах у лапцях?
- Сваю крыўду.
А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды ж нясуць напаказ сваю?
- На свет цэлы.
А хто гэта iх, не адзiн мiльён,
Крыўду несць наўчыў, разбудзiў iх сон?
- Бяда, гора.
А чаго ж, чаго захацелась iм,
Пагарджаным век, iм, сляпым, глухiм?
- Людзьмi звацца.
bottom of page