top of page

У Санкт-Пецярбургу ў 1908 годзе ў выдавецтве "Загляне сонца і ў наша аконца" выйшаў першы зборнік твораў паэта "Жалейка" тыражом 4300 экз., дзе быў змешчаны верш "А хто там ідзе?", які адразу набыў статус нацыянальнага гімна.

Зборнік з энтузіязмам быў успрыняты

беларускай грамадскасцю

 

А хто там iдзе?

А хто там iдзе, а хто там iдзе

У агромнiстай такой грамадзе?

     - Беларусы.

 

А што яны нясуць на худых плячах,

На руках у крывi, на нагах у лапцях?

     - Сваю крыўду.

 

А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,

А куды ж нясуць напаказ сваю?

     - На свет цэлы.

 

А хто гэта iх, не адзiн мiльён,

Крыўду несць наўчыў, разбудзiў iх сон?

     - Бяда, гора.

 

А чаго ж, чаго захацелась iм,

Пагарджаным век, iм, сляпым, глухiм?

     - Людзьмi звацца.
 

Сайт распрацавалі Бондар Дар'я, Куляшова Аксана -

навучэнкі УА "Барысаўскі дзяржаўны каледж"

Кіраўнікі праекта: выкладчык рускай мовы і літаратуры Афанасьева Таццяна Анатольеўна і выкладчык беларускай мовы і літаратуры Слабко Юлія Пятроўна

 

© 2020. Сайт создан на Wix.com

  • Black Vkontakte Иконка
  • Black Facebook Icon
  • Black Twitter Icon
  • Black Instagram Icon
bottom of page